Падазроныя аўтамабілі будуць прасвечваць у рэнтген-рэжыме

19 декабря 2015

У міжнародным пункце пропуску "Брузгі" ўсталявалі стацыянарны надглядальны комплекс. Ён дазваляе праверыць увесь груз без ускрыцця фуры - прасвечвае змесціва і адлюстроўвае яго на маніторы. Для засцярогі персаналу і вадзіцеляў выпраменьвальнік уключаецца толькі пры наяўнасці машыны ў зоне сканіравання. Будаўніцтва комплексу - вынік трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча - Беларусь - Украіна. Згодна з праектам, частку фінансавання (каля двух з паловай мільёнаў еўра) спансіраваў Еўрасаюз і яшчэ 21 мільярд рублёў выдзелены з рэспубліканскага бюджэту.

У Гродзенскай мытні ўжо ёсць вопыт выкарыстання такіх комплексаў. Стацыянарны зманціраваны летась на беларуска-літоўскім напрамку.