Падрыхтоўку да перапісу насельніцтва сёння абмяркоўвалі на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў

10 Верасня 2019
У перапісе насельніцтва задзейнічаюць больш за 12 тысяч перапісчыкаў. Зараз ідзе падбор персаналу, навучанне пачнецца на наступным тыдні. Падрыхтоўку да перапісу насельніцтва сёння абмяркоўвалі на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў. Яна пройдзе з 4 па 30 кастрычніка. Галоўная навіна - лічбавізацыя працэсу. Упершыню запоўніць анкеты можна будзе праз інтэрнэт. 

Вынікі перапісу насельніцтва стануць асновай для прыняцця рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці дзяржавы.