Падрыхтоўка праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 5 гадоў

27 ноября 2020

Праца па падрыхтоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя 5 гадоў у нашай краіне на стадыі завяршэння. Усе праграмныя моманты прайшлі фармат маштабнага абмеркавання сярод прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнесу, навукоўцаў і аналітыкаў. Дыскусію вялі і на дыялогавых пляцоўках. Асаблівы акцэнт на павышэнні ролі бізнесу і паляпшэнні інвестыцыйнага клімату. Застануцца і ўсе сацыяльныя гарантыі, якія бярэ на сябе дзяржава.

Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця будзе разгледжана на Усебеларускім народным сходзе. Пасля яе прапануюць на разгляд прэзідэнта.