Падрыхтоўка да навучальнага года амаль завершана

24 августа 2019

. Школы і гімназіі  гэтымі днямі атрымліваюць пашпарты гатоўнасці. Асаблівая ўвага ратавальнікаў наяўнасці пажарных апавяшчальнікаў, спраўнасці вогнетушыцеляў, даводчыкаў на дзвярах, якія забяспечваюць засцярогу  ад дыму. Правяраюць таксама, як будуць дзейнічаць  ахоўнікі і вахцёры ў выпадку ўзнікнення надзвычайнага здарэння.  Праверку праходзяць і дашкольныя ўстановы - для дзяцей арганізаваны інтэрактыўныя  ўрокі бяспекі. 

Рэпартаж Юліі Токар.

Начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуцыях – Станіслаў Івуць праверку пачынае з калідора. Ужо тут важна пераканацца ў тэрміне прыдатнасці вогнетушыцеля і толькі пасля адправіцца на другі паверх. 

Бараўлянская школа нумар 3 ў Мінскім раёне адна з самых найбуйнешых. Чатырохпавярховы будынак 2 верасня прыме 1 200 выхаванцаў. Таму так важна гэты іспыт – выкананне правілаў бяспекі - прайсці на выдатна. 

Не прапускаюць ніводнага памяшкання, а ў школе ёсць лінгафонныя класы з мультыбордамі, трэнажорныя залы, басейн – тут прапаноўваюць спартыўны кірунак.

Пакажуць і прасторны хол з інтэрактыўным экранам. Праверыць свае веды, як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, можна анлайн. 

І апошні этап – тэхналагічнае сэрца школы – вахта.

Прафілактычныя мерапрыемствы супрацоўнікі МНС прадоўжаць і на працягу навучальнага года.