Падрыхтоўка да турніру па робататэхніцы праходзіць у школах Мінскай вобласці

4 декабря 2019
Каманда Клецкага раёна выступіць у намінацыі "робасумо".  Так, вучні Рассветаўскай сярэдняй школы распрацавалі робатаў, якія ўжо ў пятніцу выйдуць на імправізаваны рынг. Акрамя ўрокаў па робататэхніцы ў школе працуе і медыяцэнтр. Школьнікі з усяго раёна спасцігаюць асновы рэжысёрскага і аператарскага майстэрства - вучацца здымаць і манціраваць фільмы і нават  кіраваць дронам.

Лепшыя фільмы вучняў штогод займаюць прызы на рэспубліканскіх конкурсах аматарскага кіно. Гэта міні-карціны, кліпы і выпускі відэаблогаў. Сёлета пятнаццаць фільмаў ужо адправіліся на форум у Полацк. Вынікі конкурсу стануць вядомыя ў найбліжэйшы час.