Падрыхтоўка да школы ў самым разгары

7 августа 2013

Першае верасня не за гарамі. А ў магазінах небывалы ажыятаж. Ужо другі месяц па ўсёй Беларусі працуюць сезонныя спецыялізаваныя кірмашы. А ў выхадныя такіх пунктаў становіцца яшчэ больш.


Дзе купляць больш выгадна і колькі каштуе сабраць дзіця ў школу - раскажа Наталля Кузьміцкая. У вялікай сям'і Мілісевічаў чацвёра дзетак, двух сёння збіраюць у школу. Маленькая Даша асабліва хвалюецца, бо яна ідзе першы раз у першы клас. Ларыса - маці прагматычная і добра засвоіла прымаўку Рыхтуй санкі з лета. Таму амаль усе школьныя прылады для дачкі ўжо закупіла.


Засталося купіць усяго нічога - спартыўную форму, дзённік і пару сшыткаў. Усе школьныя прылады, дарэчы, зараз можна купіць у адным месцы. З ліпеня і да 10 верасня ў краіне будзе праведзена каля 2 тысяч кірмашоў. А з 23 па 31 жніўня ў нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа пройдзе традыцыйны кірмаш Добры дзень, школа


Аляксей Раманаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: Сёлета тавараў стала значна больш, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці РБ змянілі свае калекцыі, дапоўнілі асартыментам, у магазінах усё ёсць, можна прыйсці, памераць і купіць.


Партфель, мабыць, самы галоўны атрыбут для любога школьніка. Ад простых рукзакоў з двума аддзяленнямі да шматфункцыянальных ранцаў з артапедычнай спінкай. Перад бацькамі няпростая задача знайсці баланс паміж коштам, якасцю і эстэтыкай.


Так, сярэдні кошт на партфель складае ад 160 да 500 тысяч беларускіх рублёў, на канцылярскія прылады давядзецца патраціць парадку 200 тысяч, школьная і спартыўная форма пацягне яшчэ на 1 мільён. У выніку на зборы першаклашкі да школы прыйдзецца выдзеліць каля 2 мільёнаў беларускіх рублёў.


У магазінах для самых маленькіх беларусаў арганізаваны спецыяльныяя аддзелы, на розныя групы школьных тавараў падаюцца скідкі, праходзяць акцыі сацыяльнай скіраванасці, паніжаны і прымяняюцца мінімальныя гандлёвыя надбаўкі, такім, як Ларыса, шматдзетным маці, выдзяляецца матэрыяльная дапамога.


Ну а тым, хто выхоўвае аднаго або двух дзяцей, збіраць сваіх школьнікаў прыйдзецца самастойна, лавіруючы па кірмашах у пошуках скідак і выгадных прапаноў.