Падрыхтоўка да навагодняга балю ў самым разгары

5 ноября 2013

Падрыхтоўка да галоўнай навагодняй свецкай падзеі ў самым разгары. Мінчане актыўна развучваюць класічныя па вальса, мазуркі і паланэза, каб на стары Новы год паказаць сваё майстэрства на вялікім навагоднім балі.


Сярод удзельнікаў і наш карэспандэнт Антаніна Станкевіч, якая ніколі ў жыцці нават не хадзіла, не тое што танцавала, на абцасах. Але чаго не зробіш дзеля любімай працы. Жанчына з добра пастаўленым голасам - галоўны танцмайстар Наталля. Пад яе кіраўніцтвам усе гэтыя людзі будуць танцаваць мазурку, паланэз і класічны вальс не горш, чым рабілі гэта ў 18-19 стагоддзях.


Але на жаль, нават на вялікім балі, як і звычайна гэта бывае ў жыцці, паводле статыстыкі, на 10 дзяўчат не тое што 9, хіба з пяток хлопцаў набярэцца. Праўда, карэспандэнту Агенцтва тэленавін пашанцавала: доўга падпіраць сцяну ў чаканні кавалера ёй не прыйшлося. Высокі, статны, ды яшчэ і ваенны - пра такога можна толькі марыць.


Дапамагаюць адтачыць рухі прафесійныя танцоры. Вось і за нашу пару бярэцца Ігар Ярмолаў, які пра вальс знае літаральна ўсе і нават крыху больш. Вопытным вокам адразу ж заўважвае ўсе недахопы. Але самым сапраўдным іспытам для карэспандэнта АТН стала нават не класічная харэаграфія.


Рэпетыцыі будуць праходзіць кожны панядзелак на працягу двух месяцаў. За гэты час усе ўдзельнікі балю паспеюць развучыць некалькі старадаўніх танцаў. І да абцасаў таксама паспеюць прывыкнуць.