Падрыхтоўка да беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад 2017" падышла да фінальнай стадыі

21 июля 2017

Учора начальнік Генштаба Узброеных Сіл Алег Белаконеў правёў службовую нараду па выніках падрыхтоўкі да трэніроўкі. На гэты год запланавана больш за 40 сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, большая частка ўжо адбылася. Свае ўменні праверылі падраздзяленні інжынерных войскаў, радыёэлектроннай барацьбы і сувязі.

Вучэнні "Захад 2017" пройдуць у верасні ў Беларусі.