Падзяліцца навагоднім настроем вырашылі і сталічныя школьнікі

14 декабря 2019
Вучні Заводскага раёна Мінска змайстравалі навагоднія сувеніры і падарункі для выхаванцаў дзіцячага хоспіса. На паштоўках пакінулі віншаванні з зімовымі святамі. Дабрачынны праект "Звязаныя дабрынёй" аб'яднаў дзясяткі маладых людзей. Заўтра ў сталіцы падхопяць і акцыю "Нашы дзеці". У Палацы дзяцей і моладзі пройдуць майстар-класы, конкурсы і навагоднія шоу для маленькіх гасцей.