Падтрымка прадпрымальніцтва ў рэгіёнах

12 сентября 2017

Ад прыватных праблем да пытанняў рэгіянальных. Нашы карэспандэнты адправіліся ў Рагачоўскі раён, каб на прыкладзе асобнай мясцовасці даведацца, якія ўмовы неабходныя, каб у малых гарадах і вёсках прачнулася бізнес-ініцыятыва. У адзіночку з гэтым справіцца часам складана. А таму падтрымка прадпрымальніцтва ў рэгіёне - гэта задача мясцовых выканкамаў. А значыць развіццё тэрыторый трэба разглядаць комплексна.

Вольга Халадовіч працягне.

Больш за 30 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання і больш за 15 тысяч рублёў страт. Прадпрыемства "Альтаір" у Рагачове зараз на грані банкруцтва. Шматлікія магазіны давялося зачыніць, колькасць работнікаў скараціць удвая.

Каб дапамагчы прадпрыемству пераадолець складаную эканамічную сітуацыю, мясцовыя ўлады распрацавалі комплекс мер, які павінен дапамагчы разлічыцца з даўгамі і выйсці з мінуса.

Адзін з варыянтаў рэанімацыі прадпрыемства - гэта арэнда або продаж гандлёвых плошчаў. Але з абавязковай умовай для інвестара - захаваць рабочыя месцы і профіль магазінаў. Вырашыць пытанне з выхадам з крызісу ў мясцовым райвыканкаме плануюць да канца года.

Па гэтай схеме год таму пачынаў свой бізнес у Крычаве Віктар Маргелаў. Гандлёвае дзяржпрадпрыемства было ў стратах і шукала інвестара. Вырашылі рызыкнуць і не пралічыліся.

Праблема адсутнасці новых рабочых месцаў сёння асабліва вострая для малых гарадоў і вёсак. Вопытныя бізнесмены сюды ехаць не імкнуцца. А мясцовыя весці складаную бухгалтэрыю проста не ўмеюць. Хоць часта менавіта на перыферыі сустракаюцца вялікія ўмельцы хутка адрамантаваць адзенне і абутак, смачна спячы і весці хатнюю гаспадарку. Але не заўсёды ведаюць, як гэтым можна зарабіць.

Гэтае прадпрыемства, можна сказаць, горадаўтваральнае. На Рагачоўскім малочна-кансервавым працягваюць мадэрнізацыю і рыхтуюцца да выпуску новай прадукцыі. Гэта пармезан, на паспяванне якога патрэбен цэлы год. А на адну тону такога сыра неабходна прыкладна 10 тон малака класа "экстра".

Сёлета эканамічная карціна раёна папоўнілася і некалькімі новымі вытворчасцямі. З пачатку года было створана больш за 80 рабочых месцаў. Зараз тут збіраюцца актывізаваць працу па пошуку новых інвестараў як з суседніх абласцей і раёнаў, так і замежных.