Падтрымка пажылых - зараз найважнейшая задача сацыяльных службаў

27 марта 2020
У Мінску працягваецца агульнагарадская акцыя "Мы клапоцімся пра вас". Мэта - мінімізаваць выпадкі захворванняў. Пажылым людзям рэгулярна дастаўляюць прадукты і лекі. Каб атрымаць неабходную дапамогу, трэба пакінуць заяўку ў адным з тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Адзінокіх людзей сталага  ўзросту, якія маюць патрэбу у дапамозе, у горадзе амаль 19 тысяч чалавек. Падтрымліваюць і жыхароў вёсак. Дапамогу сацыяльным работнікам аказваюць і валанцёры.