Падтрымка нашых урачоў. Дзеля высакароднай справы аб'ядноўваюцца прадпрымальнікі, настаўнікі, студэнты

14 апреля 2020
Асабліва важная  гэтымі днямі падтрымка нашых урачоў. І словам, і справай. Яны знаходзяцца на перадавой. Для патрэбнай і пасільнай дапамогі ім і дзеля высакароднай справы  аб'ядноўваюцца прадпрымальнікі, настаўнікі, студэнты. Адны шыюць для бальніц сродкі індывідуальнай абароны. Другія рыхтуюць гарачае харчаванне, прычым на бязвыплатнай аснове. І такіх неабыякавых людзей  становіцца ўсё больш. Андрэй Ястрабаў сустрэўся з імі і сам прыняў удзел у акцыі (відэа).