Падарунак выхаванцам Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнату

30 декабря 2013

Салодкія пачастункі і садовы інвентар. Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі зрабіў падарунак выхаванцам Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнату. Падобныя акцыі сталі традыцыйнымі. І дзеці прымаюць віншаванні не толькі напярэдадні навагодніх святаў, але і на працягу ўсяго года. За пяць гадоў сяброўства ў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з'явіліся новыя камп'ютары, плазменныя тэлевізары і нават сельгастэхніка.


Рудзенская школа-інтэрнат была адкрыта ў 1987 годзе. Сёння тут навучаецца каля 160 дзяцей, прычым навучальны курс доўжыцца 12 гадоў. За гэты час хлопцы атрымліваюць не толькі атэстаты аб сярэдняй адукацыі, але і прафесію. Рыхтуюць тут будучых слесараў, жывёлаводаў і садаводаў. Пасля заканчэння выхаванцам прысвойваюць кваліфікацыю і гарантуюць працаўладкаванне.