Падарунак напярэдадні Новага года атрымалі следчыя ў Баранавічах

25 декабря 2015

Тут адкрыўся новы будынак міжраённага аддзела Следчага камітэта. Сімвалічную чырвоную стужку перарэзаў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч. Раней следчыя аддзялення размяшчаліся ў гарадскім і раённым аддзелах міліцыі, што ўносіла цяжкасці ў працу.

Урачыстая цырымонія адкрыцця будынка прайшла ў цэнтры горада, у суседстве з пракуратурай і судом, з якімі ўзаемадзейнічае следства.