Падарунак к святу - экскурсія па Палацы Незалежнасці

23 февраля 2018

Сапраўдным падарункам для людзей у форме к святу стала экскурсія па Палацы Незалежнасці. Сувораўцы і выкладчыкі Ваеннай акадэміі атрымалі магчымасць прайсціся па залах, дзе бывалі лідары дзясяткаў краін, і зрабіць сэлфі ў самай вядомай Зялёнай зале, дзе больш за 17 гадзін ішлі перамовы "нармандскай чацвёркі". Даведаліся і пра ўпадабаную залу Прэзідэнта - Камінную, дзе праходзіць большасць сустрэч Кіраўніка дзяржавы. Палац, які стваралі беларусы - ад будаўніцтва да інтэр'ераў, - уразіў нават стрыманых на эмоцыі вайскоўцаў.

Вайскоўцы ўбачылі дзясяткі цырыманіяльных залаў - вялікіх і малых, з кожнай з якіх звязана важная падзея ў жыцці Беларусі, ці то ўшаноўванне нашых алімпійцаў або падпісанне знакавых дакументаў. А таксама азнаёміліся з падарункамі, якія Прэзідэнту Беларусі дарылі яго калегі.