Яшчэ адзін падарунак перад 7 Лістапада. Ключы ад новых кватэр атрымалі 40 сем'яў у гарадскім пасёлку Шуміліна. Пяціпавярховы дом пабудавалі за восем месяцаў, побач ёсць дзіцячая пляцоўка і паркоўка. У новабудоўлі будуць пражываць 30 шматдзетных сем'яў, якія вырашылі кватэрнае пытанне дзякуючы дзяржпадтрымцы. Таксама ёсць камерцыйныя і сацыяльныя квадратныя метры.
Плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго шматкватэрнага дома
Мікрараён будзе разрастацца. Зусім хутка побач з новабудоўляй закладуць падмурак пад яшчэ адзін шматкватэрны дом. Усяго ж у Віцебскай вобласці сёлета пабудавалі 211 тысяч квадратных метраў жылля. Уваходзіны адсвяткавалі больш за 900 шматдзетных сем'яў.













