Пачатак навучальнага года, які напярэдадні адзначылі ў Беларусі, стаў асаблівым для вучняў сельскіх школ і дзіцячых садоў Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
Вучні атрымалі адразу 20 новых школьных аўтобусаў. Такі карысны і своечасовы падарунак для маленькіх беларусаў сумесна зрабілі Банк развіцця і Мінскі аўтамабільны завод.
Сяргей Румас, старшыня праўлення ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь": "Банк развіцця выступіў з ініцыятывай прафінансаваць распрацоўку прынцыпова новай мадэлі школьнага аўтобуса. І мы разлічваем, што да 1 верасня наступнага года ў конкурсе з боку МАЗа будуць удзельнічаць не толькі гэтыя мадэлі, якія больш прыдатныя да эксплуатацыі на асфальтавым пакрыцці, але і тыя мадэлі, што змогуць добра сябе паказаць на грунтавых пакрыццях".
Адзначым, праграма "Школьны аўтобус" разлічана на 5 гадоў. Усяго ў розныя куткі краіны паедуць 300 спецыяльна абсталяваных машын.













