Падарачная экспазіцыя да юбілею Мітрапаліта Філарэта

20 марта 2020
Нацыянальны мастацкі рыхтуе падарачную  экспазіцыю да юбілею Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе  Беларусі. Мітрапаліту Філарэту  ў суботу споўніцца 85. З фондаў музея адабралі больш за шэсць  дзясяткаў рускіх абразоў  з часовымі рамкамі  XVII - пачатак ХХ стагоддзяў. Акцэнт - і на асабістыя рэчы Мітрапаліта Філарэта. Спецыяльна для выставы ён распарадзіўся прадаставіць  свае літургічныя ўборы: мітры, панагіі і мантыі. Праект распрацавалі за некалькі месяцаў. Напрыклад, шматлікія абразы ўпершыню дасталі з архіва і адрэстаўравалі. 

Фільм пра  жыццё Мітрапаліта Філарэта - у суботу пасля "Панарамы" 

Да юбілею Экзарха рыхтуе падарунак і Агенцтва тэленавін. Упершыню на тэлебачанні  сваякі, аднакурснікі і хрэснікі Мітрапаліта распавядуць аб рабоце і  любімай  страве царкоўнага іерарха. Эксклюзіўна ўбачыце бацькоўскі дом і сямейны храм Філарэта. Прэм'ера дакументальнага фільма - у гэтую суботу адразу пасля "Панарамы".