Падарункам для жанчын стала шоу легендарнага клоуна кранальнага і абаяльнага Славы Палуніна

8 марта 2013
Паказ быў створаны яшчэ ў пачатку 90-ых і прынёс Палуніну сапраўды сусветную славу і любоў гледачоў. Гастролі ў 50 краінах, і паўсюль аншлаг і прызнанне. А нядаўна Слава Палунін стаў кіраўніком цырка на Фантанцы.
Для гледачоў была арганізавана так званая экстрым-зона. Яе ўдзельнікі маглі паўдзельнічаць у шоу і нават паляпіць сняжкі. Дарэчы, папяровыя сняжынкі спецыяльна прывезлі з Лос-Анджэлеса. І ўсе яны падаюць з аднолькавай хуткасцю.