Падарункі дзеці прымалі ў мінскім дзіцячым доме №5

27 декабря 2013
Праўда, тут замест традыцыйных казачных герояў карагод вакол ёлкі вадзілі сапраўдныя джэнтльмены і маленькія карамелькі. Разам з дзецьмі ў сапраўдную краіну цудаў адправіўся і намеснік Міністра адукацыі Віктар Якжык.

Віктар Якжык, намеснік Міністра адукацыі Беларусі: Вельмі прыемна ўсведамляць менавіта адносіны людзей, тое, што паняцце дабрачыннасць, паняцце міласрэнасць і рэальная дапамога дзецям сёння не толькі знаёмыя нашаму грамадству, але і ўспрымаюцца, і мы вось бачым рэальныя прыклады таму.

У гэты дзень падарункі дзеці прымалі не толькі ад Міністэрства адукацыі. У госці зазірнулі і чыноўнікі Фрунзенскага раёна Мінска, і нават строгія пракуроры горада.