Падарункі ад БРСМ і Нацыянальнай школы прыгажосці атрымалі ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі ў Мінску

29 декабря 2021

У навагоднюю казку акунуліся і дзеці Цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі сталіцы. Да іх у госці прыехалі кіраўнікі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі разам з дырэктарам Нацыянальнай школы прыгажосці. Малым падарылі два бізібоксы для развіцця дробнай маторыкі, і, вядома, прысмакі. А валанцёры "Добрага сэрца" падрыхтавалі забаўную праграму і конкурсы. 

Акрамя гэтага, на свяце БРСМ разам з Нацыянальнай школай прыгажосці выступілі з прапановай правесці вясновы дабрачынны паказ мод з удзелам дзяцей з асаблівасцямі развіцця.