Падарункі ад "Белай Русі" атрымалі сямейныя дамы Шклоўскага раёна

21 мая 2015

Падарункі ад "Белай Русі" напярэдадні Сусветнага дня абароны дзяцей атрымалі некалькі сямейных дамоў Шклоўскага раёна. Місію выканалі супрацоўнікі аднаго з вядучых беларускіх банкаў. Цацкі для вольнага часу і рэкамендацыі па бяспецы. Сярод гасцей і супрацоўнікі МНС, дарожна-патрульнай службы, і АСВОДа. Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі аб правілах паводзін на вадаёмах і аб тым, што гульня з запалкамі можа прывесці да бяды. Прадстаўнікі "Белай Русі" - частыя госці ў дамах сямейнага тыпу. А сёлета яны арганізавалі для дзяцей экскурсіі ў гонар юбілею Вялікай Перамогі.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" нясе шэфства над чатырнаццаццю дамамі сямейнага тыпу. Ад іх пабудовы за кошт банка да выхавання ўзятых пад апеку дзяцей.