Падарункі да Дня ведаў уручаны ад імя прафсаюзаў выхаванцам дзіцячага прытулку ў Магілёве

29 Жніўня 2019

Каб новы навучальны год запомніўся як яркае свята. Падарункі (а гэта  рукзакі і канцылярскія  прылады)  ўручаны ад імя прафсаюзаў выхаванцам дзіцячага прытулку ў Магілёве. Сёння тут пражываюць 22 дзіцяці. Гэта дзеці,  што засталіся без апекі бацькоў. Больш  за палову - школьнікі. І ўсе яны зараз гатовыя да Дня ведаў.  У тым ліку і адзіны першаклашка  Макар Пастаялкін.

У Беларусі азначылася станоўчая тэндэнцыя - з кожным годам колькасць дзяцей, якія трапілі ў прытулак, становіцца меншай.