Падарункі да 7 Лістапада. У Мінску адкрылі новы басейн

6 ноября 2019
У Беларусі працягваецца марафон падарункаў да 7 Лістапада. Менш за гадзіну таму ў мікрараёне Шабаны Мінска адкрылі новы басейн.

Ён пабудаваны па тыпавым бюджэтным праекце - падобны ўжо працуе ў Брылевічах. За змену там змогуць адпачыць да 70 чалавек. Комплекс складаецца з дзвюх чаш (для дарослых і дзяцей), а таксама залы сухога плавання. У ім тэхніку змогуць адпрацоўваць пачаткоўцы. А для фізічна слабых людзей прадугледжаны пад'ёмнік на ганку галоўнага ўваходу, а таксама абсталяваныя спецыяльныя месцы ў раздзявалках, санвузлах і душавых. Ёсць прылада для спуску ў ваду для аздараўленчага плавання.

Побач з басейнам пабудавалі варкаўт-пляцоўку з трэнажорамі. У перспектыве такія бюджэтныя комплексы з'явяцца ў кожным раёне сталіцы.