"Падары будучыню дзецям". Шматдзетныя сем'i атрымалi віншавалі з надыходзячымі святамі

16 декабря 2019
Выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і іх бацькі з усёй Беларусі наведалі сталіцу з навагоднімі экскурсіямі ў рамках дабрачыннага праекта «Падары будучыню дзецям». Шматдзетным сем'ям прапанавалі тэатралізаваны святочны паказ, шоу ў парку віртуальнай рэальнасці і выставу ёлачных цацак савецкага перыяду. Да дзяцей завіталі і Дзед Мароз са Снягуркай, павіншавалі з надыходзячымі святамі і ўручылі падарункі.

 Дабрачынны праект рэалізоўваўся на працягу ўсяго года. За гэты час тысяча дзяцей-сірот адпачылі і прайшлі курс рэабілітацыі ў лепшых здраўніцах Беларусі.