Пад Самахвалавічамі аднаўляюць папуляцыю абарыгеннай пчалы

8 апреля 2020
У лабараторыі пчалярства аграгарадка Самахвалавічы Мінскага раёна распрацавалі ўнікальны праект, які дапаможа адрадзіць гістарычную папуляцыю мясцовай пчалы і дазволіць развіваць пчальнікі ў радыяцыйных зонах. Навукоўцы знайшлі сем'і, падобныя па марфалагічных прыкметах на сярэднярускую пароду. Да работы падключыўся Інстытут генетыкі і цыталогіі, дзе будуць рабіць ДНК-аналізы знойдзеных асобін. Пчальнікі ў зонах адчужэння плануюць павялічыць, і да канца года там будзе ўжо каля 300 сем'яў пчол палескай папуляцыі.

Пчаляр-навуковец у сёмым пакаленні Дзмітрый Рахматулін нагадаў аб прыродных магутных імунамадулятарах. Менавіта праполіс і мёд валодаюць моцнымі  бактэрыцыднымі ўласцівасцямі.