Пад рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя цалкам трапіла Гомельская вобласць. Акрамя таго, у спісе - раёны Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гэта азначае, жыхары гарадоў і вёсак абавязаны насіць ахоўныя маскі ў грамадскіх месцах, такіх як гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльныя і культурныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, грамадскі транспарт, у тым ліку таксі. Што датычыцца наяўнасці індывідуальных сродкаў засцярогі - у аптэках краіны іх дастатковая колькасць.













