Пад Рэчыцай сутыкнуліся турыстычны аўтобус і МАЗ - ёсць пацярпелыя

25 ноября 2019
6 чалавек пацярпелі ў сутыкненні турыстычнага аўтобуса з грузавіком. ДТЗ адбылося а палове на восьмую раніцы ў Рэчыцкім раёне. Па факце аварыі ДАІ праводзіць праверку. На месцы здарэння таксама працуе следча-аператыўная група. Нам удалося атрымаць першыя каментарыі. 

Пасля аказання медыцынскай дапамогі два пасажыры аўтобуса былі адпушчаныя дахаты.