Пад Радашковічамі прайшлі ваенна-патрыятычныя спаборніцтвы "Зарніца"

25 июля 2019

Яны з лёгкасцю кідаюць гранату, страляюць з аўтамата і прабягаюць паласу перашкод, пры гэтым паспяваюць выдатна адпачыць. Пад Радашковічамі прайшлі ваенна-патрыятычныя спаборніцтвы "Зарніца" сярод дзіцячых аздараўленчых лагераў Мінскай вобласці. Больш як сто школьнікаў спаборнічалі ў спрыце і ўменні хутка прымаць дакладныя рашэнні. Як атрымалася сумясціць дзіцячы адпачынак і армейскія будні, высвятляў Мікіта Дзяменцьеў.