Пад Пухавічамі прайшлі комплексныя вучэнні для кіраўніцтва рэгіёна

12 сентября 2019
Спачатку  вучоба, а затым  практыка. Сёння на палігоне пад Пухавічамі прайшоў ваенны збор па тэрытарыяльнай  абароне. Удзел у ім прынялі інспектар па Мінскай вобласці  Ігар Яўсееў і губернатар  Анатоль Ісачанка, а таксама кіраўнікі раёнаў. Спачатку ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ваеннай падрыхтоўкі і палітычную сітуацыю ў свеце. Затым азнаёміліся з сучасным ваенным арсеналам.

Узаемадзеянне паміж Узброенымі сіламі і органамі выканаўчай улады будзе працягвацца. Удзельнікі збору па  тэрытарыяльнай  абароне спланавалі трэніроўкі і на наступны год.