Пад пільнай увагай ДАІ велааматары

11 апреля 2017

З надыходам цяпла аматары двухколых распачалі сезон і паспелі трапіць у зводкі Дзяржаўтаінспекцыі.

Невыкананне правіл дарожнага руху веласіпедыстамі ўскладняе сітуацыю на сталічных магістралях. Прычым як на праезнай частцы, так і на пешаходных пераходах. Каб мінімізаваць колькасць здарэнняў з удзелам двухколых, спецыялісты нагадваюць пра правілы і меры бяспекі. Больш падрабязна раскажа Аляксандра Кавеліч.

Вячаслаў Ламаносаў велааматар са стажам. З надыходам вясны штодня праязджае на двухколым амаль 40 кіламетраў па горадзе. Для ўласнай бяспекі абавязкова шлем, акуляры і святлоадбівальныя элементы на колах веласіпеда.

Сярод іншых бяспечных прыстасаванняў – сігнал, які папярэдзіць аўтамабілістаў і пешаходаў аб павароце, электронны гудок і не толькі.

Каб велапрагулкі былі бяспечнымі, аматары экалагічнага транспарту ўсталёўваюць дадатковыя аксесуары. Напрыклад, люстэркі дапамагаюць сачыць за аўтамабільным рухам, а дадатковыя ліхтары робяць веласіпед больш прыкметным у цемры.

Каб папярэдзіць транспартныя здарэнні з удзелам веласіпедыстаў, на буйных скрыжываннях з'явяцца спецыяльныя святлафоры, а ў дварах – агароджы.

Аднак, галоўнае - выконваць асноўныя правілы для ўсіх веламатараў: рухацца ў горадзе толькі па веласіпедных дарожках або тратуарах, а на пешаходных пераходах весці двухколы транспарт за сабой. Праўда, у гэтым выпадку ёсць выключэнні.

Зараз у сталіцы каля 200 кіламетраў веладарожак. У найбліжэйшы час гэтая лічба памножыцца мінімум удвая. Вырасце і колькасць велапарковак. А што тычыцца зручнай інфраструктуры для велааматараў, то ўздоўж бардзюраў усталюць плаўныя спускі.