Пад пільнай увагай ДАІ пешаходы

13 ноября 2020
На дарогах Мінскай вобласці сёлета зафіксавана амаль 200 наездаў, 60 чалавек загінулі і 140 атрымалі траўмы. Прычынай часта становіцца ўласная неасцярожнасць пешых удзельнікаў дарожнага руху. Кожнае другое здарэнне адбываецца з удзелам нецвярозых пешаходаў, пераважна ў цёмны час сутак. Практычна ўсе былі без святлоадбівальных элементаў. Найбольш часта людзі трапляюць пад колы аўто падчас пераходу праезнай часткі ў недазволеным месцы.