Пад асаблівы кантроль узятыя рэгіёны з падтапленнямі

4 апреля 2018

З прыходам пацяплення ў Беларусі пад асаблівы кантроль узятыя рэгіёны з падтапленнямі. Вялікая вада прыйшла ў тры раёны. Па даных МНС, па рэспубліцы падтоплена 8 участкаў дарог і 29 падворкаў. Гэта Петрыкаўскі і Мазырскі раёны ў Гомельскай вобласці і Стаўбцоўскі - у Мінскай. Таксама ў зоне рызыкі і Лельчыцкі рэгіён.

Пры гэтым транспартная сувязь з населенымі пунктамі не парушана. Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча. З-за крыгаходу на рэках прагназуецца павышэнне ўзроўню вады. У гэты ж час у некаторых раёнах падтапленні расталымі водамі, напрыклад, у Кіраўскім раёне.