Пад асаблівай увагай ДАІ веласіпедысты

19 июля 2019
За некалькі месяцаў у Мінску былі зарэгістраваны 5 дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам. Каб нагадаць аматарам двухколага транспарту важнасць выканання правіл дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ Партызанскага раёна арганізавалі прафілактычныя гутаркі з веласіпедыстамі.

Нагадаем, па праезнай частцы на веласіпедзе можна ехаць на адлегласці не больш за адзін метр ад яе правага края пры адсутнасці веласіпеднай або пешаходнай дарожкі.