Універсальныя ўгнаенні з апалага лісця, галінак дрэў і сухой травы. Пад Мінскам адкрылася станцыя кампаставання. Тэхніка здольная перапрацаваць да 70 тысяч кубічных метраў раслінных адходаў за год, а гэта каля 28 тысяч кубаметраў арганічнага кампосту. Прынцып працы такі: адходы здрабняюць, змешваюць і складваюць у бурты. Кампост утвараецца за перыяд ад паўтара месяца да паўгода.
На пляцоўку ўжо паступіла паўтары тысячы кубаметраў лістоты і каля 350 кубоў абрэзаных галінак, распілаваных ствалоў дрэў. Атрыманы з адходаў кампост будуць выкарыстоўваць для азелянення тэрыторый. Ён стане і сыравінай для вытворчасці ўрадлівага грунту.













