Пад Мінскам стартаваў асаблівы моладзевы лагер

18 июля 2018

На працягу тыдня 18 актыўных юнакоў і дзяўчат з усёй Беларусі ўдзельнічаюць у майстар-класах з міжнароднымі экспертамі. Галоўнымі тэмамі стане гандаль людзьмі, праблемы рабства, бежанства і гендарнага рабства. Сёння гэтыя праблемы на сусветным парадку дня, датычацца яны і нашай краіны. З 2002 года ў Беларусі зафіксавана больш за пяць з паловай тысяч ахвяр гандлю людзьмі.

Удзельнікі лагера прапануюць свае праекты на тэму міграцыі ці процідзеяння гандлю людзьмі. Іх рэалізуюць у наступным годзе ў рэгіёнах пры падтрымцы экспертаў і агенцтваў ААН.