Пад Мінскам пройдзе першы сырны фестываль

14 мая 2013

У Строчыцах – Музеі народнай архітэктуры і побыту -  15-га чэрвеня ўсе ахвотнікі змогуць прадэгуставаць самыя смачныя экзэмпляры ад беларускіх вытворцаў. Аналагічныя мерапрыемствы -  святы віна, шакаладу, кавы – шмат гадоў радуюць жыхароў Еўропы і Амерыкі. Фестывалі сыру  на піку папулярнасці ў Італіі, Ірландыі, Канадзе, Брытаніі, Украіне. Фестываль абяцае быць маштабным з  улікам  таго факту, што наша краіна ўваходзіць у пяцёрку вядучых экспарцёраў малочнай прадукцыі ў свеце. Арганізатары разлічваюць на зацікаўленасць  сырным святам  як беларусаў, так і замежных гасцей.


 




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя