Пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы спецпадраздзяленняў

12 октября 2013

Іх імёны і твары заўсёды схаваныя для журналістаў, а справаздачы аб працы не часта фігуруюць у крымінальнай зводцы. Пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы спецпадраздзяленняў. Сярод удзельнікаў - байцы КДБ, МУС, Мінабароны, пагранкамітэта і іншыя. Яны дэманстравалі навыкі валодання зброяй, праходзілі паласу перашкод. За спаборніцтвамі назіралі і пераймалі вопыт калегі з Сербіі.


Першае месца заваявала каманда Алмаз МУС Беларусі. Многія байцы гэтага падраздзялення занялі прызавыя месцы і ў асабістым заліку. Некаторым супрацоўнікам прысвоена званне майстра спорту міжнароднага класа па снайперскай стральбе.