Пад Мінскам прайшоў "У-лётны фэст"

16 июля 2018

Убачыць складаныя віражы і даведацца сакрэты найвышэйшага пілатажу можна было на фестывалі малой авіяцыі пад Мінскам. На “У-лётным фэсце” з паказальнымі выступленнямі у неба падняліся лёгкаматорныя самалёты, верталёты і гірапланы. Трукі пад аблокамі дэманстравалі і парашутысты. Усе, хто жадаў, змаглі палётаць на аўтажыры, мотадэльтаплане і верталёце, а таксама ўзняцца ў неба на паветраным шары.

Усе госці фестывалю змаглі акунуцца ў атмасферу 30-ых-60-ых гадоў і адчуць сябе рэтралётчыкамі. Каб поўнасцю перадаць атмасферу, арганізатары падрыхтавалі тэматычныя фотазоны і форму авіятараў таго часу.