12 каманд і больш як 200 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў краіны. Пад Мінскам гэтымі днямі праходзіць спартакіяда працаўнікоў гандлю. Лепшых вызначаюць у лыжных гонках, настольным тэнісе, більярдзе, дартсе і шашках. Каманды спаборнічаюць і ў творчых конкурсах.
Спартакіяда працаўнікоў гандлю праходзіць ужо 15-ты раз. Летась кубак пераможцаў павезла каманда мінчан.













