Пад Мінскам праходзіць радэа Залатая шпора

1 мая 2014

Сапраўдныя каўбоі пасяліліся на дзень пад Мінскам. Шоу-праграма, паказальныя выступленні, віртуозныя скачкі і майстар-класы ў стылі 19 стагоддзя.


Антаніна Станкевіч далучылася да каўбойскіх забаў. Гэтыя кадры нагадваюць каўбойскія вэстэрны. Праўда, трукі на конях выконваюць не прафесійныя каскадзёры, а звычайныя аматары верхавой язды. Трэніроўкі і яшчэ раз трэніроўкі - і ўсё атрымліваецца не горш, чым у фільмах пра дзікі захад.


Такое радэа праводзяць ужо шосты раз. Акрамя паказальных выступленняў - для гледачоў ёсць шэраг майстар-класаў у стылі дзікага захаду. А таму гледачы могуць не толькі назіраць за скачкамі, але і акунуцца ў каўбойскую атмасферу.


Ну і якое ж радэа без атракцыёна бочак. Трэба ўтрымацца на бочцы, якую даволі моцна разгойдваюць памочнікі. Першым рызыкнуў сесці ў сядло вядучы Белтэлерадыёкампаніі Дзяніс Дудзінскі.


Хоць і з цяжкасцю, але вядучы ў сядле ўтрымаўся. У каўбоі прыняць! - быў аднадушны вердыкт.


Радэа прадоўжыцца да самага вечара. У праграме яшчэ шмат чаго цікавага. Шоу каўбояў супраць індзейцаў, конныя прагулкі і паказальныя выступленні лепшых коннікаў яшчэ наперадзе.