Пад Мінскам з'явіўся помнік лётчыкам

20 июня 2018

На мемарыяле адзначылі імёны 15-ці выпускнікоў мінскага аэраклуба, якія за сваю працу атрымалі ганаровае званне Героя Савецкага Саюза і Расіі. Суправаджала ўрачыстую цырымонію авіяшоу.

Дарэчы, у хуткім часе плануюць адкрыць музей, у якім можна будзе даведацца пра гісторыю аэраклуба.

А ў ліпені аэрадром Ліпкі, дзе знаходзіцца лётны клуб, прыме шаснаццаты чэмпіянату свету па верталётным спорце.