Пад Гомелем сабраліся юныя ратавальнікі з 13 краін

13 июля 2018

150 юных ратавальнікаў-пажарнікаў з 13 краін, у тым ліку з Італіі, Азербайджана, Грузіі, Балгарыі, Латвіі, Сербіі, сустрэліся на Міжнародным тэматычным злёце пад Гомелем. За 10 дзён яны пройдуць школу бяспекі. "Пераадоленне турыстычнай паласы", "Пажарная эстафета", "Аказанне першай дапамогі" - усяго 7 выпрабаванняў і некалькі майстар-класаў.

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі:

"Нашы ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах у іншых краінах. Вось яны нядаўна вярнуліся з Азербайджана, прымалі ўдзел у Латвіі, у Вялікабрытаніі, у ЗША. Гэта значыць, і нашы юныя ратавальнікі маюць магчымасць паказваць свае навыкі, уменні, сваю падрыхтоўку ў іншых краінах і, вядома, дэманстраваць нашу цудоўную краіну".

Міжнародны злёт юных ратавальнікаў і пажарнікаў Гомельскі раён прымае 16-ы раз. Гэта пляцоўка, на якой устанаўліваецца доўгатэрміновае партнёрства паміж выратавальнымі структурамі розных краін.