Пад Брэстам пачалася актыўная фаза беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў

22 октября 2019
Пачалася актыўная фаза беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў. Пад Брэстам дэсантнікі адрабілі практыку пераадолення воднай перашкоды. Больш за 50 адзінак бранятэхнікі паспяхова перайшлі раку Мухавец, глыбіня якой у месцы пераправы дасягала 14 метраў. Агульная працягласць маршруту на вадзе склала больш як паўкіламетра. Яшчэ адно сур'ёзнае выпрабаванне, з якім падраздзяленні справіліся на выдатна, - гэта начное дэсантаванне. 

Валерый Булыга, намеснік камандзіра 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады УС Беларусі: "Ёсць, вядома, свае асаблівасці. Павінен быць гатовы асабовы склад, павінна быць гатовая тэхніка. Але складанасцяў ніякіх не ўзнікае, таму што мы ўвесь час трэніруем гэтыя пытанні, мы гатовыя выконваць іх з ходу, і ніякіх складанасцяў падчас пераадолення воднай перашкоды ні ў нас, ні ў вайскоўцаў РФ не ўзнікае".

Наперадзе ў падраздзяленняў - дэсантаванне асабовага складу і тэхнікі, вядзенне разведвальных дзеянняў у тыле ўмоўнага праціўніка, а таксама вядзенне агню ўдзень і ўначы.