Пад Бабруйскам перапахавалі астанкі байцоў Вялікай Айчыннай

1 ноября 2019
Воінскае пахаванне побач з вёскай Раксалянка пад Бабруйскам сёння прыняло яшчэ двух герояў Вялікай Айчыннай. Урачыстае перапахаванне астанкаў байцоў Чырвонай арміі  прайшло пры ўдзеле мясцовых жыхароў, актывістаў "Белай Русі" і пошукавага атрада "Абеліск 92/1" з Бабруйска. Гэта яны падчас экспедыцыі сумесна з вайскоўцамі і калегамі з Арзамаса высветлілі месцы гібелі чырвонаармейцаў. Адзін з іх быў знойдзены пад бранёй танка. Імёны і прозвішчы герояў высветліць не  ўдалося.

Штогод воінскія пахаванні раёна (іх амаль сотня) папаўняюцца новымі імёнамі і безыменнымі героямі.