Ушанаваць памяць тых, хто абараніў для беларусаў мірнае неба

3 декабря 2015

Студэнты з усіх куткоў краіны сёння ўсклалі вянкі да манумента Перамогі ў Мінску. Хвіліна маўчання ля Вечнага агню ўжо стала традыцыйнай для моладзі Беларусі - кожны год менавіта з гэтага пачынаецца і гэтым сканчаецца моладзевы працоўны семестр у студатрадах краіны. Сёння тут каля трохсот чалавек, сярод іх і аднадумцы з Расіі, а таксама аркестр і рота ганаровай варты Узброеных Сіл Беларусі.

Віктар Якжык, намеснік міністра адукацыі Беларусі: "У РБ дынамічна развіваецца студатрадаўскі рух, больш ні ў адной краіне на постсавецкай прасторы такога размаху руху і ўдзелу студэнтаў няма".

Сяргей Клішэвіч, другі сакратар ЦК ГА "БРСМ": "Зараз наша галоўная задача будзе ў тым, каб якасна расці, каб гэта былі не проста рабочыя нейкія брыгады, а атрады, у якіх будуць свае традыцыі, сімвалы".

Дарэчы, сёння ж самым актыўным студэнтам упершыню ўручаць узнагароды па выніках працоўнага семестра.