Амаль усе беларускія ВНУ сёння пачалі працаваць паводле новага раскладу

20 марта 2020
Аб гэтым АТН паведамілі ў Мінадукацыі. Размова  ідзе пра тыя  папраўкі навучальных графікаў, якія дазволяць максімальна паменшыць нагрузку на транспартную сістэму ў пікавы час і развядуць патокі людзей. У прыватнасці, гэта перанос першай і апошняй пары на пазнейшы час, а таксама павелічэнне інтэрвалу паміж першай і другой  навучальнымі зменамі. 

Сяргей Каспяровіч,  начальнік галоўнага ўпраўлення  Міністэрства адукацыі Беларусі: "Неабходныя карэкціроўкі ўнесеныя, універсітэты прымаюць самыя розныя рашэнні, аднак усе яны б'юць у адну цэль: перанос на пазнейшы час, першая пара альбо не праводзіцца, замест іх -  самастойная работа, альбо калі яны праводзяцца, то на тых факультэтах і тых групах, дзе ёсць максімальна кампактнае пражыванне  навучэнцаў у найбліжэйшых інтэрнатах. Вядома, да ўвагі прынятыя месцы размяшчэння ўніверсітэтаў, каледжаў. Гэта таксама важны момант". 

Як адзначылі ў Мінадукацыі, цалкам на новы графік працы навучальныя ўстановы краіны пяройдуць з панядзелка.