Амаль сто працэнтаў школ Мінскай вобласці гатовыя да новага навучальнага года

25 августа 2015

Пашпарты гатоўнасці ўжо атрымалі 1045 навучальных устаноў. На аднаўленне мэблі, рамонт кабінетаў, калідораў, пакупку абсталявання і тэхнікі сёлета было выдаткавана 224 мільярды рублёў. Большасць аднаўленчых работ выканана гаспадарчым спосабам. У апошнія дні лета праверкі ва ўсіх школах вобласці праводзіць і Камітэт дзяржкантролю. Так, сёння пад пільны агляд трапілі жодзінскія навучальныя ўстановы.

Нагадаем, святочныя лінейкі пройдуць ва ўсіх школах цэнтральнага рэгіёна першага верасня. Тэма першага ўрока - "На цябе, наша моладзь, надзея!".