Амаль шэсцьсот беларускіх сем'яў змогуць скарыстацца сямейным капіталам

13 мая 2015

Іх заявы на атрыманне такой дапамогі ад дзяржавы ўжо адобрылі спецыялісты. Перад Днём сям'і прадстаўнікі Мінпрацы паведамілі апошнюю інфармацыю аб працы вялікай дзяржаўнай сямейнай праграмы. Рахункі ў Беларусбанку адкрылі 116 сем'яў на агульную суму адзін мільён сто шэсцьдзесят тысяч долараў. Усяго ж толькі за сакавік-красавік у мясцовыя органы ўлады паступіла каля дзвюх тысяч заяў на падаванне сямейнага капіталу. Адзначым, гэтая праграма дзейнічае з 1 студзеня. А вось ужо 14 чэрвеня ў сілу ўваходзяць змены, якія павысяць даступнасць аказання сем'ям сацыяльных паслуг і спросцяць працэдуру іх афармлення.

Марына Арцёменка, намначальніка аддзела Міністэрства працы і сацабароны Беларусі: "Будуць пашыраныя нормы падавання паслугі няні, калі ў сям'і выхоўваюцца двайняты. Сёння гэта 12 гадзін, паслугі будуць пашыраныя да 20 гадзін. Акрамя таго, будуць паніжаныя расцэнкі па падаванні паслугі "сацыяльная перадышка" для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў старэйшых за 4 гады".

Зараз сем'і, якія выхоўваюць дзяцей, маюць права на атрыманне 11 відаў дапамог. Толькі летась такія выплаты перавысілі трынаццаць трыльёнаў рублёў. Гэта ў два разы больш, чым два гады таму.