Амаль паўтары тысячы дзяцей прынялі ўдзел у акцыі "Нашы дзеці" ў Гомелі

27 декабря 2016

Новы год пад купалам цырка. У Гомелі амаль паўтары тысячы дзяцей прынялі ўдзел у галоўным свяце рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Выдатнікі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў сталі гледачамі тэатралізаванай пастаноўкі і цыркавога паказу. Падчас свята ўзнагародзілі 10 навучэнцаў - дзяцей-інвалідаў. Яны сталі лепшымі сёлета на рэспубліканскіх, абласных творчых конкурсах і ў спартыўных спаборніцтвах.